У Менску прэзентавалі апошні том Гістарычнага слоўніка беларускай мовы
У менскім Музеі Якуба Коласа прэзентавалі апошні 37-мы том Гістарычнага слоўніка беларускай мовы.
Гаворыць дырэктар Інстытута мовазнаўства Акадэміі навук Беларусі Ігар Капылоў:
— Мова старабеларуская абслугоўвала магутную еўрапейскую дзяржаву пад назвай Вялікае Княства Літоўскае. З гэтай мовай лічыліся і нашы суседзі: у Канцылярыі Маскоўскай дзяржавы і ў канцылярый Каралеўства Польскага таксама паважалі, мусілі паважаць, старабеларускую мову і афіцыйна дзелавыя пісьмы, накіраваныя ў ВКЛ таксама пісаць на гэтай мове. Гэта слоўнік — тая платформа, якая дазваляе нам усвядоміць сябе старажытнаеўрапейскім народам, ста старажытнай, самабытнай, еўрапейскай мовай, якую мы павінны перадаваць з пакалення ў пакаленне.
Задача стварыць Гістарычны слоўнік беларускай мовы была пастаўленая ў Інбелкульце яшчэ ў 1920-гады. Больш за 90 гадоў спатрэбілася, каб справа дайшла да завяршэння.
Поўны матэрыял слухаце ў далучаным гукавым файле:
Максім Каўняровіч, Беларуская Радыё Рацыя, Менск