У Менску прэзентавалі другі нумар часопіса Svajksta
У менскай этнакраме «Рагна» адбылася прэзентацыя другога нумара часопіса Svajksta, прысвечанага праблемам сучаснага існавання язычніцкіх вераванняў. Гаворыць яго выдавец Алесь Мікус:
— Гэты выпуск часопіса выйшаў лепшым за пачатковы, цікавейшым. За гэты год адбыліся шмат якія рэчы, і ў нас, і ў нашых суседзяў. Адбылася вельмі цікавая рэч: паганскае вяселле каля Смургоняў. Мацаванне новая сям’і адбывалася не ў такім чыста фальклорным рэчышчы, але ў такім архаічным рэчышчы.
Поўны матэрыял слухайце ў далучаным гукавым файле:
Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя, Менск