У Менску прэзентавалі фільм пра абаронцаў Данецкага аэрапорту
У Менску адбыўся паказ фільму пра абаронцаў Данецкага аэрапорту пад назвай «Дабравольцы Божага ўзводу» (Добровольці Божої Чоти). Многія героі паўтарагадзіннай кінастужкі не дажылі да прэм′еры.
Акурат пасля прагляду з суаўтарам фільму, Леанідам Кантэрам, пагутарыў наш карэспандэнт Стас Дэдэрка:
РР: Звычайна пра такія падзеі здымаюць фільма або ў надта патрыятычным тоне, або ў пацыфісцкім, а ў Вас выйшла нешта сярэдняе.
— Гонар, мы кажам, што гэта гонар, але насамрэч гэта нешта трагікамічнае. Мы хацелі, каб была камедыя, але вайна надта трагічная тэма.
РР: Асабіста для вас, вайна гэта што: нагода да гераізму, трагедыя ці бессэнсоўнасць?
— Я лічу, што гэта нагода для самапазнання, як і усё, што адбываецца ў нашым жыцці. Яна дае нагоду зразумець, хто ты такі, хто мы, хто такія людзі ды й ўвогуле, навошта мы жывём.
Цяпер фільм «Дабравольцы Божага ўзводу» вандруе па сусветных кінафестывалях. Бліжэйшыя паказы адбудуцца ў Мексіцы ды Злучаных Штатах. Верагодна, што напрыканцы году карціна з’явіцца ў сеціве.
Стас Дэдэрка, Радыё РАЦЫЯ, Менск