У Менску прэзентавалі кнігу «Горад і замак. Брэст Літоўскі»



У менскім Музеі гісторыі беларускай літаратуры прэзентавалі кнігу «Горад і замак. Брэст Літоўскі». Гаворыць старшыня Рэспубліканскага таварыства аховы помнікаў Антон Астаповіч:

Усе мы любім разважаць пра віленскае барока, але ж, калі прааналізаваць берасцейскую архітэктуру, гэта своеасаблівы кантэкст знаходжання горада на сумежжы Валыні і Падляшша. Сувязі горада больш шчыльныя чым астатняй тэрыторыі былога Вялікага Княства Літоўскага менавіта з польскай тэрыторыяй, з еўрапейская тэрыторыяй прыўнеслі ў прыўнеслі ў берасцейскую архітэктуру своеасаблівую стылістыку.

Кніга аўтарства берасцейскіх даследчыкаў Андрэя Вераб’я і Аляксандра Жаркова – гэта першае навуковае даследаванне, якое тычыцца архітэктуры Берасця перыяду, што папярэднічаў пабудове Берасцейскай фартэцыі.

Поўны матэрыял слухайце ў далучаным гукавым файле:

Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя, Менск