У Менску прэзентавалі кнігу «Кастусь Каліноўскі. Асоба і легенда»



22 сакавіка 1864 года ў Вільні расейскія ўлады страцілі Кастуся Каліноўскага. У Менскім клубе «Грай» прайшла прэзентацыя кнігі гарадзенскага гісторыка Васіля Герасімчыка «Кастусь Каліноўскі. Асоба і легенда».

Гэтую кнігу я не планаваў напісаць раней, чым буду на пенсіі, і так далей, але так сталася, што ў студзені 2017 года з’явілася звестка, што на замкавай гары ў Вільні выяўлены парэшткі паўстанцаў. На той час я яшчэ не ведаў ва што гэта перарасце, неяк так мяне трэльнула, што на два тыдні я начамі папросту завіс ды напісаў фактычна палову тэкста і пачатк ужо быў пакладзены.

Кніга Васіля ГерасІмчыка з’яўляецца першай навуковай біяграфіяй Кастуся Каліноўскага за апошнія 30 гадоў. І была прэзентаваная ў межах заняткаў “ Мова Нанова”.

Поўны матэрыял слухайце ў далучаным гукавым файле:

Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя