У Менску прэзентавалі кнігу “Культавыя камяні Усходняй Еўропы. Беларусь, Латвія, Літва, Расея”



У Менску прэзентавалі кнігу “Культавыя камяні Усходняй Еўропы. Беларусь, Латвія, Літва, Расея”. Гаворыць адзін з аўтараў Ілля Бутаў, каардынатар праекта “Уфаком”.

— Кніжка сапраўды унікальная. Ідэя была дастаткова простая. Прапанаваць даследчыкам з розных краін напісаць адзін вялікі раздзел або артыкул у першую чаргу прысвечаны камяням з лункам, як фенамену, які усё яшчэ не разгаданы, і скласці вось такую кніжку ахапіўшы маскімальны арэал. Кнігі падобнага рожу пакуль яшчэ не было. Даследчыкі ў Беларусі публікавалі свае звесткі па камянях, і адпаведна ў Літве, Латвіі, Расеі. Па сваіх камянях.  

Кніга выйшла ў пецярбургскім выдавецтве «Выдавецкі цэнтр. Гуманітарная акадэмія» на расейскай мове. Большая частка матэрыялаў напісана беларускімі аўтарамі.

Поўны матэрыял слухайце ў далучаным гукавым файле:

Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя, Менск