У Менску прэзентавалі кнігу “Леанід Дайнека. Выбраныя творы”
У Менску ў Дзяржаўным музеі гісторыі беларускай літаратуры прэзентавалі кнігу “Леанід Дайнека. Выбраныя творы”.
Гаворыць аўтар:
– Самы важны твор у кнізе, я лічу, раман “Ілоты”, дзе я хацеў паказаць неаднабокую Беларусь, што нам пасля 17-га года нібыта прыйшло святло з Усходу. Відаць наш народ, асабліва сялянскі народ, які загналі яшчэ ніжэй, чым памешчык заганяў, быў нібыта ўсё жыццё ў рабстве і дзеці-праўнукі – гэта вечнае рабства. Дзе гэта відана.
Выбраныя творы Леаніда Дайнекі пабачылі свет у дзяржаўным выдавецтве “Беларуская навука” ў серыі “Беларускі кнігазбор”, заснавальнікам якой з’яўляецца літаратар Кастусь Цвірка.
Цалкам матэрыял:
Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя, Менск
Фота аўтара
