У Менску прэзентавалі “Ніці лёсу” Генадзя Бураўкіна
У Менскай бібліятэцы імя Аляксандра Пушкіна прэзентавалі кнігу паэзіі Генадзя Бураўкіна “Ніці лёсу”, што выйшла ў выдавецтве ”Мастацкая літаратура”.
Гаворыць сын паэта Аляксей Бураўкін:
– Якім бы яно ні было, канешне, якім бы яно ні было. Вялікая наша ўдзячнасць Міністэрству інфармацыі, бо яно прафінансавала гэтае выданне, знайшліся людзі ў міністэрстве, якія спрыялі гэтаму. Дзякуй ім вялікі і паклон. Хто любіць кнігу, той не толькі яе чытае, але і мацае. Паглядзіце, якая папера, як яна прыемна пахне. Ёсць водар, нечаканы і даўно забыты водар – гэта водар дзяржаўнага выдавецтва.
Паэт Генадзь Бураўкін займаў высокія дзяржаўныя, дыпламатычныя пасады. З прыходам да ўлады Аляксандра Лукашэнкі яго адхілілі ад актыўнай дзяржаватворчай дзейнасці.
Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя, Менск
Фота аўтара