У Менску прэзентавалі новы нумар часопіса “Дзеяслоў” і кнігу Уладзіміра Арлова



У Менску прэзентавалі новы нумар часопіса «Дзеяслоў» і кнігу Уладзіміра Арлова «Паручнік Пятровіч і прапаршчык Здань».

Гаворыць старшыня Саюза беларускіх пісьменнікаў, галоўны рэдактар «Дзеяслова» Барыс Пятровіч:

— Мы правялі прэзентацыю нашага новага нумара часопіса “Дзеяслоў” і новай кнігі, якая выйшла ў серыі «Бібліятэчка Дзяслова», кнігі Ўладзіміра Арлова «Паручнік Пятровіч і прапаршчык Здань». Былі цікавыя выступы, цікавыя госці,  у тым і з блізкіх і з далёкіх гарадоў Беларусі і з замежжа: з Прагі, з Таліна. Яны мелі магчымасць сказаць сваё слова і пра кнігу Уладзіміра Арлова і пра часопіс “Дзеяслоў” і жадалі нам дажыць да сотага нумара, які неўзабаве выйдзе. 

Прэзентацыя адбылася ў рамках Фестывалю інтэлектуальнай кнігі «Прадмова», што праходзіць на культурніцкай пляцоўцы «ОК 16» у беларускай сталіцы.

Поўны матэрыял слухайце ў далучаным гукавым файле:

Максім Каўняровіч. Беларускае Радыё Рацыя, Менск

Фота аўтара