У Менску прэзентавалі праект „Вяртанне”



У Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі прайшла прэзентацыя выставачнага праекта „Вяртанне”, які прысвечаны спадчыне роду Храптовічаў у Шчорсах.

Распавядае кінарэжысёр Уладзімір Арлоў:

– У рэштках бібліятэкі Храптовіча, калі здымаў там гэта з траўня 94-га па 95-га года серыял „Пракляты ўтульны дом” паводле Стэфана Жэромскага. Мае мастакі разграбалі сантыметраў 70 прыкладна ўсялякага смецця, і адкрыўся наборны паркет, і я зразумеў, што па гэтым паркеце хадзілі Міцкевіч, Сыракомля, Ян Чачот, Томаш Зан.

Палац у Шчорсах XVIII стагоддзя належаў магнацкаму роду Храптовічаў. Ён згарэў у часы Першай сусветнай вайны. Частку калекцый гаспадары паспелі вывезці ў Маскву, адкуль яны ўжо не вярнуліся ў Беларусь.

Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя, Менск