У Менску прэзентавалі праграму “Адукацыя ў Германіі”
У менскім гатэлі “Беларусь” адбылася прэзентацыя праграмы “Адукацыя ў Германіі”. Удзел у ёй дае шанец атрымання бясплатнай адукацыі ў нямецкіх вышэйшых навучальных установах. Пра тое, якія магчымасці адкрываюцца перад маладымі беларусамі, нашаму карэспандэнту расказала куратар праграмы з нямецкага боку Ніно Папуашвілі.
– Прадстаўляю адзін з найбольш вядомых універсітэтаў Германіі – GISMA Business School. Гэта спецыяльныя ступендыі, якія мы выдзяляем для замежных студэнтаў, у тым ліку з Беларусі. І затым, пасля заканчэння ўнівесітэта, нашыя выпускнікі могуць застацца ў Германии і пэўны час папрацаваць перад тым, як вярнуцца на радзіму, каб скарыстоўваць свае веды на карысць сваёй краіны.
Нягледзячы на тое, што вышэйшая адукацыя ў нямецкіх дзяржаўных універсітэтах бясплатная, кожная навучальная ўстанова мае свае ўнутраныя семестравыя зборы, велічыня якіх вагаецца ад 100 да 600 еўра.
Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя.