У Менску прэзентавалі „Спадчыну ў дзеянні”
Ахова спадчына як панятак адразу выклікае асацыяцыі з кансерватызмам. Аднак практыка Рэспублікі Беларусь у сферы аховы аб’ектаў гісторыка-культурнай спадчыны змагла прадэманстраваць дынамічны і разнастайны характар.
Адбылося гэта дзякуючы конкурсу рэалізаваных праектаў „Спадчына ў дзеянні”, арганізатарам якога выступіў Беларускі камітэт ICAMOS (Ікамос). Аб дасягнутых мэтах конкурсу распавёў старшыня камітэту Сцяпан Стурэйка:
– Ідэя ў тым, каб аб’яднаць грамадзянскую супольнасць Беларусі, якая мае дачыненне да захавання культурнай спадчыны, да незалежнай культуры. Каб людзі розных поглядаў вызначылі, што добра і чым Беларусь можа ганарыцца ў сферы працы са спадчынай.
27 праектаў увайшлі ў фінал конкурса і вызначаныя журы як лепшыя працы са спадчынай у Беларусі ў 2013-2018 гг. Прэзентацыя каталога з вынікамі конкурса прайшла ў Галерэі „Ў”.
Беларускае Радыё Рацыя