У Менску прэзентавалі “Таямніцы Крэўскага замка”



Аўтарам кнігі выступіў Анатоль Бутэвіч – былы міністр культуры і друку Беларусі, а цяпер старшыня Грамадскай назіральнай камісіі па ахове гісторыка-культурнай спадчыны пры Міністэстэрстве культуры. Адказваючы на пытанне, што рабіць з цяперашнімі руінамі ў Крэве, пісьменнік зазначыў, што перш за ўсё трэба вывучыць рэальную гісторыю замка.

– Бо гэта гісторыя Вялікага княства літоўскага, а гэта значыць, нашых зямель. Дагэтуль мы яшчэ шмат чаго не ведаем, і нават пра Крэўскую гісторыю існуе шмат спрэчак, пачынаючы з таго, што адны адмаўляюць у Крэўскай уніі, якая была падпісана, іншыя наадварот кажуць, што Крэўская унія – гэта была інкарпарацыя Вялікага княства літоўскага ў Рэч паспалітую. І як ні дзіўна, нават вучоныя да гэтага часу разглядалі гісторыю не Вялікага княства літоўскага ў цэлым, а гісторыю беларускіх зямель у складзе Вялікага княства. Гэта дзве розныя рэчы.

У Анатоля Буткевіча ўтвараецца цэлая серыя кнігаў пра замкі Беларусі. Перад “Таямніцамі Крэўскага замка” выйшлі ягоныя працы пра замкі ў Міры і Нясвіжы. Наступнае выданне аўтар хацеў бы прысвяціць Гальшанам.

19-3

Стас Дэдэрка, Беларускае Радыё Рацыя