У Менску прэзентавалі «Запіскі афіцэра Чырвонай Арміі»
Беларускі пераклад рамана Сяргея Пясецкага «Запіскі афіцэра Чырвонай Арміі» прэзентавалі ў сталічным музеі Максіма Багдановіча. Распавядае ўдзельнік імпрэзы музыка Піт Паўлаў:
– Я пачуў упершыню «Сяргей Пясецкі» ад Міхала Анемпадыстава. Атрымалася, што мы з Міхалам нават патрапілі на сустрэчу са старымі-старымі ўдзельнікамі віленскай Арміі Краёвай. Адзін з іх быў знаёмы з Сяргеем Пясецкім. І вось мы ўжо паразмаўлялі з гэтымі вельмі старымі людзьмі. Мяне ўсё гэта страшна захапіла, і нават у нейкі момант я сябе адчуў гэтым героем. Хоць, я, канешне, іншы чалавек.
Дзень уз’яднання Заходняй і Усходняй Беларусі 17 верасня 1939 года мае неадназначную ацэнку нават у беларускіх гісторыкаў. Разглядаць яго варта толькі ў кантэксце пачатку Другой сусветнай вайны.
Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя, Менск