У Менску прэзентуюць кніжную серыю “Мая беларуская кніга”



Імпрэза адбудзецца 27-га красавіка ў сталічным музеі Максіма Багдановіча. Каардынатар кніжнага праекта, пісьменнік і выдавец Уладзімір Сіўчыкаў кажа, што месца правядзення прэзентацыі паўплывала на сцэнар імпрэзы:

– Я б сказаў так: калі гэта класіка, калі гэта найперш традыцыйныя тамы, то будзе такая ж традыцыйная сустрэча. Запрашаем студэнтаў, перадусім тых, каму гэта цікава. Ды і сама пляцоўка – літаратурны музей – таксама дыктуе пэўныя традыцыйныя, класічныя падыходы.

У прэзентацыі возмуць удзел Уладзімір Арлоў, Лявон Баршчэўскі, Барыс Пятровіч, Міхась Скобла ды іншыя. Пачатак імпрэзы ў 18.30. Уваход вольны.

Васіль Кроква, Беларускае Радыё Рацыя

Фота tut.by