У Менску прэзентуюць “Краіну нязьдзейсьненых мараў” Юрыя Гуменюка



Пабачыла свет другая пасмяротная кніга Юрыя Гуменюка, паэта і журналіста, які трагічна загінуў два гады таму. Новы зборнік з назвай “Краіна нязьдзейсьненых мараў” аб’яднаў нарысы ды эсэістыку Юрыя. Заўтра ў сталічнай кнігарні “логвінаЎ” адбудзецца прэзентацыя кнігі. Сярод удзельнікаў вечарыны будзе і славуты пісьменнік Уладзімір Арлоў:

– На вечарыне, прысвечанай памяці Юрыя Гуменюка, я абавязкова буду, і я хачу прачытаць свой аповед пра Юрыя, напісаны для новага выдання маёй кнігі «Імёны свабоды». Ён заўтра прагучыць у эфіры Радыё Свабода, з’явіцца на сайце Свабоды, у сацыяльных сетках. Я назваў гэты тэкст «Юры Гумянюк – паэт з тварам Тутанхамона ў краіне няздзейсненых мараў».

У вечарыне таксама возмуць удзел Алесь Аркуш, Валянцін Акудовіч, Зміцер Вішнёў, Юрась Пацюпа ды іншыя. Пачатак імпрэзы а 17-ай гадзіне. Уваход – вольны.

Беларускае Радыё Рацыя