У Менску пройдуць «Джазавыя вечары – 2018»



Арганізатары абвясцілі першыя падрабязнасці шостага фестывалю «Джазавыя вечары з Банкам БелВЭБ». Гэта адно з улюбёных мерапрыемстваў менчукоў і гасцей сталіцы.

Фота Іны Альшэўскай.

Гледачоў чакаюць тры вечары джазавых канцэртаў на плошчы Свабоды: 23 чэрвеня, 30 чэрвеня, 7 ліпеня. Кожны з іх будзе прысвечаны асобнай тэме: «Лацінаамерыканскі джаз», «Традыцыі і сучаснасць», «У джазе толькі дзяўчыны».

Фота Аляксандра Горбаша

У межах канцэртаў на сцэну выйдуць лепшыя беларускія музыкі, а таксама госці з ЗША, Германіі, Бразіліі, Францыі, Ізраілю, Кубы і Расеі. Уваход на ўсе канцэрты вольны. Склад артыстаў будзе абвешчаны да канца  траўня.

У мінулым годзе хэдлайнерамі мерапрыемства былі адзін з лепшых джазавых гітарыстаў планеты Скот Хендэрсан (ЗША), адзін з лепшых джазавых музыкаў Лацінскай Амерыкі Крысціан Галвэз (Чылі). У межах вечароў выступалі мультыінструменталіст Набіль Хэмір (Туніс), вакаліст Кліў Джонс (ЗША) ды іншыя.

Фота Аляксандра Горбаша

Арганізатарамі мерапрыемства выступаюць Менгарвыканкам і канцэртнае агенцтва «4А-Івэнт». Генеральны партнёр фестывалю – ААТ «Банк БелВЭБ». Інфармацыйны партнёр – радыё Unistar.

Фота Аляксандра Горбаша

Беларускае Радыё Рацыя