У Менску пройдуць Мілашаўскія чытанні



У Менску ў кнігарні “Кніжны салон” 30 верасня збяруцца прыхільнікі творчасці польскага паэта Чэслава Мілаша – пісьменнікі, літаратуразнаўцы, мастакі, рэжысёры, спевакі і музыкі.

uid_d8f23050a8c75481731e2d2de0b0f5381293965653826_width_700_play_0_pos_3_gs_0

Сярод удзельнікаў Мілашаўскіх чытанняў будзе і спявачка Таццяна Беланогая:

Я планую выканаць песні на словы Чэслава Мілаша ў беларускім перакладзе. Але заспяваю толькі адну песню, бо будзе шмат выступоўцаў. І гэта песня будзе паводле перакладу на беларускую мову Андрэя Хадановіча.

Аўтар праекта пісьменніца Алена Масла. Акрамя паэтычных і музычных выступаў удзельнікі імпрэзы змогуць паглядзець урыўкі з фільма Аляксандра Матафонава “Чарэя Оскара Мілаша”, а таксама можна будзе пабачыць выставы мастака Барыса Аракчэева “Край блакітных азёр”.

Васіль Кроква, Беларускае Радыё Рацыя

Фота