У Менску пройдзе дэгустацыя піва „Крама-25”
“Крама-25” – прэзентацыя і дэгустацыя піва пад такой назвай адбудзецца ў менскім бары “Beer&Wine”. Беларускі Pale Ale быў адмыслова звараны да 25-годдзя гурту “Крама” броварам “Талер”.
Гаворыць лідар каманды Ігар Варашкевіч, які прыме ўдзел у дэгустацыі:
– Гэта ў прынцыпе цікава. Усё, што звязана з адраджэннем свядомасці, гонару, безумоўна, добра. Я спадзяюся, што эфект будзе станоўчы.
Пакуль зварана першая партыя хмельнага напою светлага гатунку. Пачатак дэгустацыі а 19-й па адрасе вуліца Кульман 9, уваход вольны. Падчас мерапрыества “Крама” зайграе невялікі акустычны сэт.
Беларускае Радыё Рацыя
Фота vk.com/kramaband
