У Менску пройдзе паэтычны фестываль імя Міхася Стральцова
14, 15 і 16 лютага ў Менску ў дзявяты раз пройдзе Міжнародны паэтычны фестываль імя Міхася Стральцова «Вершы на асфальце».
Праграма распачнецца ў пятніцу на пляцоўцы рэстарацыі «Сёмае неба» цырымоніямі ўручэння Літаратурных прэмій імя Міхася Стральцова і «Залаты апостраф» ад часопіса «Дзеяслоў». 15-га лютага ў літаратурным музеі Максіма Багдановіча адбудуцца паэтычныя чытанні Школы маладога літаратара пры Саюзе беларускіх пісьменнікаў, а ў кавярні «Грай» увечары пройдзе «Ноч паэзіі». Урэшце, у заключны дзень фестывалю, 16-га лютага ў Літаратурным музеі Багдановіча адбудзецца традыцыйны Фэст аднаго верша.
Усе падрабязнасьці на старонках Саюза беларускіх пісьменнікаў і ПЭН-цэнтра.