У Менску пройдзе «Свята Роднай Мовы» (абноўлена)



22 лютага на двух паверхах сталічнага бізнес-клубу Imaguru  адбудзецца «Свята Роднай Мовы». Мерапрыемства прымеркаванае да Міжнароднага дня роднай мовы, які з ініцыятывы UNESCO традыцыйна адзначаецца ва ўсім свеце 21 лютага.

Сёлета каманда «Арт Сядзібы» і культурніцкая пляцоўка «Беларуская Прастора» вырашылі сабраць шматлікія беларускамоўныя творчыя ініцыятывы, моўныя курсы, бізнес-праекты, вытворцаў сувеніраў і паштовак, цікавых музыкаў і адметных творцаў разам на «Свяце Роднай Мовы».

Расказвае Павел Белавус:

– Распланавалі вялікую праграму, каб атрымаўся сапраўдны фестываль, куды чалавек прыйдзе і цягам дня знойдзе цікавыя мерапрыемствы, якія можна наведаць, паслухаць, пагуляць, пачытаць вершы, пафатаграфавацца. І каб разам ўсё гэта  ўтварала атмасферу свята мовы. Бо мы пастараліся сабраць розныя камерцыйныя, некамерцыйныя ініцыятвы, творчыя, культурніцкія – усіх, хто робіць праекты займацца сваёй дзейнасцю на беларускай мове.

Ідэя свята — паказаць, што беларуская мова не толькі жыве і развіваецца, але натхняе людзей на цікавыя і яскравыя праекты, акрыляе на добрыя справы, – дадае Павел Белавус, які спадзяецца, што мерапрыемства наведае каля тысячы чалавек.

Антон Разумоўскі, Беларускае Радыё Рацыя

* * *

22 лютага на двух паверхах бізнес-клубу «Imaguru»  адбудзецца вялікае «Свята Роднай Мовы».

Мерапрыемства прымеркаванае да Міжнароднага дня роднай мовы, які, з ініцыятывы UNESCO, традыцыйна адзначаецца ва ўсім свеце 21 лютага.

У гэтым годзе каманда «Арт Сядзібы» і культурніцкая пляцоўка «Беларуская Прастора»  вырашылі сабраць шматлікія беларускамоўныя творчыя ініцыятывы, моўныя курсы, бізнес-праекты, вытворцаў сувеніраў і паштовак, цікавых музыкаў і адметных творцаў разам на «Свяце Роднай Мовы».​

Цягам свята пройдзе VІІІ Усебеларуская дыктоўка з нагоды Міжнароднага дня роднай мовы ад Таварыства беларускай мовы.

56484

Арганізатары прапануюць далучацца таксама да тыднёвай акцыі #нашамова, якую «Арт Сядзіба» прымеркавала да «Cвята Роднай мовы» і Міжнароднага дня роднай мовы.

Беларускае Радыё Рацыя