У Менску раскрыюць “Таямніцы Сынковіцкай царквы”



“Таямніцы Сынковіцкай царквы”  – так называецца чарговая сустрэча Алеся Пушкіна ў Доме Фішэра (пр. Незалежнасці, 84А). Летась вядомы беларускі мастак удзельнічаў у рэстаўрацыі фрэсак славутага храма.

Synkawicy02

Пра тыя адкрыцці, якія ўдалося зрабіць у царкве, мастак і раскажа ў час сустрэчы:

– Выступіць навуковы кіраўнік Генадзь Лаўрэцкі, які раскажа пра адметнасці гэтага храма і ягоныя таямніцы. Я раскажу пра тое, што мы знайшлі там надпісы на пяці мовах: грэчаскай, латыні, царкоўнаславянскай, беларускай, рускай і жыдоўскай. Гэта яшчэ адна нечаканая старонка Сынковіцкай царквы, якая мае вельмі важны міжнародны статус.

Першая сустрэча Алеся Пушкіна ў Доме Фішэра была прысвечана асобе Фрыдэрыка Шапэна. Вечарына “Таямніцы Сынковіцкай царквы” адбудзецца 17-га лютага. Пачатак а 19-гадзіне. Уваход вольны.

Васіль Кроква, Беларускае Радыё Рацыя

Фота wikipedia.org