У Менску распачынаецца фестываль дакументальнага кіно Wach Docs
У Менску распачынаецца фестываль дакументальнага кіно пра правы чалавека Wach Docs. Сёлета ён пройдзе з 14 па 17 снежня на пляцоўках кінатэатра Мір, Гістарычнай Майстэрні і Цэнтра культурных інавацый ok16.
Наведвальнікі змогуць пабачыць працы сусветна вядомых рэжысёраў ды паўдзельнічаць у тэматычных дыскусіях.
Пра тое чым адметны сёлетні фестываль распавядае адна з арганізатарак Кацярына Севасц’янчук:
„У гэтым годзе ў фестываля будзе тры тэмы. Першая – гэта папулізм, чаму палітыкі-папулісты вяртаюцца і маюць такі ўплыў. Другая тэма – гэта памяць, як гістарычная спадчына ўплывае на нас сёння. Трэцяя тэма – гэта агульны свет, чаму нас павінна турбаваць аварыя на гідраэлектрастанцыі ў Расеі. У кожным з гэтых блокаў будзе паказана па тры-чатыры стужкі. Асобным блокам будуць дэмантравацца караткаметражнае кіно„.
Падрабязны расклад мерапрыемстваў кінафестываля тут. (https://watchdocs.by/be)
Мэта фестываля – прыцягнуць увагу да найбольш актуальных падзей сучаснасці і стварыць прастору для іх абмеркавання. Уваход на кінапргаляды ды іншыя мерапрыемствы фестываля – бескаштоўны.
Падрабязней слухайце ў далучаным файле:
Беларускае Радыё Рацыя
