У Менску рыхтуецца выстава Алеся Пушкіна “Малюнкі з турмы”



“Малюнкі з турмы” – творы, якія мастак маляваў за кратамі падчас арыштаў за перфомансы ў 2012 годзе ў Смаргоні і Менску ў абарону свабоды выказвання.

Вось сустрэнемся цяпер, праз колькі год на выставе – і будзем атрымліваць асалоду ад размоваў пра Мастацтва, Свабоду, Творчасць, захаванне чалавечнасці і гумару ў наш складаны час”, – гаворыць Алесь Пушкін.

Малюнак Алеся Пушкіна, Смаргонь 2012 год. 

Адначасова з выставай будзе прэзентаваная кніга-альбом малюнкаў Алеся Пушкіна з серыі „Турэмная літаратура”   

Выстава адчыніцца 12 лістапада, 18.00, адукацыйная прастора Тэрыторыя правоў, Ложынская 16, памяшканне 404. 

Арганізаваная Праваабарончым цэнтрам „Вясна” і Цэнтрам даследванняў грамадзянскай супольнасці Беларусі. 

Беларускае Радыё Рацыя