У Менску стане на адну прыватную кнігарню больш
Выдавецтва «Галіяфы» знайшло новае памяшканне замест таго, з якога летась давялося раптоўна выселіцца. Распавядае дырэктар выдавецтва Зміцер Вішнёў:
— Ідзе афармленне дакументаў, замова мэблі і гэтак далей. Але скажу так: мы ўжо маем арэнду на памяшканне і я спадзяюся, што цягам месяца будзе вельмі гучнае і шыкоўнае адкрыццё.
На дадзены момант двухмільённы Менск мае ўсяго дзве прыватныя кніжныя крамы – “логвінаЎ” і “Кніжны салён”. Зміцер Вішнёў пакуль не раскрывае дакладнага адрасу і даты прэзентацыі новай кнігарні. Але завярае, што цяпер «Галіяфы» будуць размяшчацца ў самым цэнтры Менска – у Траецкім прадмесці.
Стас Дэдэрка, Беларускае Радыё Рацыя