У Менску стартуюць „Арт лекцыі”



«Арт лекцыя» — гэта адукацыйны праект, які ўвабраў у сябе прыкладныя веды ў сферы культуры. У працэсе навучання сваім вопытам падзеляцца спецыялісты, арт-менеджары, дзеячы культуры і журналісты.

17 лютага – лекцыя Андрэя Курэйчыка: Глядацкае кіно. Як выратаваць беларускі кінематограф. Удзельнічаць: bezkassira.by.

3 сакавіка – лекцыя Аляксандра Кісялёва. Канцэртныя фотарэпартажы. Удзельнічаць: bezkassira.by.

17 сакавіка – лекцыя Франка Вячоркі  пра сацыяльныя сеткі і digital-прафэсіі будучыні. Удзельнічаць: bezkassira.by.

Мы жывем у насычаны і ўнікальны час, калі добрая ідэя можа стаць папулярным і камерцыйна паспяховым прадуктам.

«Арт лекцыя» — гэта серыя тэматычных лекцыяў і сустрэчаў з вопытнымі людзьмі ў сферы культуры. На лекцыях можна будзе даведацца:

— як арганізаваць канцэрт, вялікі фестываль; — пра таямніцы акторскай працы; — як паставіць спектакль і зняць кіно; — як выдаць уласную кнігу; — як добра паводзіць сябе на сцэне, — як здымаць якасныя кліпы; — як правільна асвятляць арт івэнты.

Усе лекцыі напоўнены энерджайзерамі, з дапамогай якіх усе пазнаёмяцца паміж сабою, а кантакты ў наш час – гэта вельмі важна.

Прыём заявак будзе ажыццяўляцца па тэматычных лекцыях асобна, таму можна абраць тое, што найбольш цікава.

За час навучання ўдзельнікі даведаюцца, з чаго пачынаць арганізацыю і правядзенне ўдалага мерапрыемства, як падабраць добрую пляцоўку для канцэрта, як правільна ствараць афішы і шмат іншага.

Паводле прэс-рэлізу