У Менску – трыенале «Factum est factum»
Дрэва, метал, тэкстыль і шкло – за гэтымі матэрыяламі тысячагадовая гісторыя. Тэхналогіі вырабу з іх твораў мастацтва дайшлі да ХХІ стагоддзя. У менскай Выставачнай зале Саюза мастакоў Беларусі адбылося адкрыццё трыенале дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва «Factum est factum».
Распавядае мастацтвазнаўца Яўген Шунейка:
– Каб гэтая выстава павандравала па Беларусі, па свеце, то, відаць, многае ў свеце змянілася б да лепшага. Таму што толькі мы маем карані. Гэтыя першабытныя карані ёсць ва ўсіх народаў, толькі ў нас яны вельмі жывыя, а ў іншых можа зацёрліся. Такое мастацтва – гэта мастацтва лідыруючай краіны. Мастацтва вялікай культуры. Я ўпэўнены, што нас зразумеюць людзі і ў Кітаі, і ў Японіі, і ў Францыі, і ў Чэхіі… Бо гэтае мастацтва – адкрытае свету. Я віншую нашых майстроў з тым, што яны годна, вельмі сумленна, паслядоўна служаць гэтай ідэі.
Падобныя выставы дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва ладзяцца ў Беларусі раз на тры гады.
[Not a valid template]
[Not a valid template]
Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя
Фота Таццяны Козік