У Менску ўручылі літпрэмію “Празрысты Эол”
Узнагароджванне пераможцаў новай літаратурнай прэміі часопіса ЛітРаж “Празрысты Эол” прайшло ў сталічнай Галерэі TUT.BY.
Кажа сябра журы пісьменнік Уладзімір Арлоў:
– Мы вось тут з Барысам Пятровічам палічылі, што толькі агульнабеларускіх і незалежных літаратурных прэмій у нас ёсць шаснаццаць, а гэта будзе ўжо сямнаццатая. Эол – гэта не толькі герой міфаў, ён не толькі літаратурны герой твораў Гамэра і Эўрыпіда. Ён яшчэ і валадар вятроў. І цяпер вятры Эола будуць дзьмуць і ў ветразі нашай беларускай літаратуры.
Прэмія “Празрысты Эол” сёлета ўручаецца ўпершыню. Яе прысуджаюць за лепшую электронную і онлайн-літаратуру ў шаснаццаці намінацыях.
Цалкам матэрыял:
Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя, Менск