У Менску ўшанавалі памяць Янкі Купалы



Памяць Янкі Купалы ў 76-гадавіну яго гібелі ўшанавалі на Вайсковых могілках у Менску, дзе пахаваны паэт.

Гаворыць прафесар БДУ Вячаслаў Рагойша.

Гэта забойства – яго скінулі ў пралёт. Купала адчуваў, што сыдзе з гэтага свету не па сваёй волі. Яшчэ ў 1930 годзе ён напісаў, што застрэліўся Маякоўскі, павесіўся Ясенін – відаць, і мая туды дарога. Сёння аказваецца, што і не застрэліўся, а застрэлілі Маякоўскага, што не павесіўся Ясенін, а павесілі Ясеніна.

 

Постаць Купалы аб’ядноўвае беларусаў. У цырымоніі бралі ўдзел як літаратары з праўладнага Саюза пісьменнікаў, так і з незалежнага.

[Not a valid template]

Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя, Менск

Фота аўтара