У Менску ўшануюць памяць перформера Ярылы Пшанічнага



У нядзелю, 28 чэрвеня, у менскім Палацы мастацтва адмысловай імпрэзай ушануюць памяць паэта, музыкі, мастака, перформера Ярылы Пшанічнага.

Сёлета 19 красавіка, на 45 годзе жыцця, ён раптоўна памёр.

Pshanicny-1

Гаворыць адзін з арганізатараў імпрэзы, дырэктар выдавецтва “Галіяфы” Зміцер Вішнёў:

 – У межах фестывалю Дах, у Палацы мастацтваў будзе праходзіць вялікая імпрэза, будзе шмат выступаў – літаратурных, музычных, перфомансаў. Мяркуецца, што падчас гэтай імпрэзы будзе выстаўленая 21 праца Ярылы Пашнічнага – графічыныя працы і жывапіс. 

Выдавецтва “Галіяфы” рыхтуе да друку пасмяротны зборнік Ярылы Пшанічнага.

У імпрыемстве возмуць удзел шматлікія пісьменнікі і музыкі, а таксама гурт “Князь Мышкін”. Пачатак імпрэзы а 18-й гадзіне.

 Васіль Кроква, Беларускае Радыё Рацыя

 

Фота – Сяргей Сыс