У Менску ўсталяваная мемарыяльная шыльда ў гонар Васіля Быкава



Мемарыяльная шыльда ў гонар народнага пісьменніка Беларусі Васіля Быкава ўсталявана на доме № 10 па вуліцы Максіма Танка.

У гэтым доме Васіль Быкаў пражыў 25 гадоў – з 1978 па 2003 гады.

Шыльду вырабіў беларускі скульптар Ігар Засімовіч у супрацоўніцтве з архітэктарам Віктарам Каракам.

Кампазіцыя мае вертыкальны фармат. Цэнтральную частку шыльды займае партрэт класіка, адліты ў бронзе. Сама мемарыяльная дошка выканана з латуневага ліста. На яго нанесены фрагмент тэксту з аповесці «Атака».

Ініцыятарам ўсталёўкі мемарыяльнай шыльды выступілі дабрачынны фонд Марыі Магдалены Радзівіл і Асацыяцыя беларусаў Швейцарыі пры падтрымцы дзяржорганаў Беларусі.

Беларускае Радыё Рацыя