У Менску ўзгадалі Валенція Ваньковіча



Дзень нараджэння мастака Валенція Ваньковіча адзначылі ў менскім музеі Дом Ваньковічаў. Гаворыць намеснік генеральнага дырэктара Нацыянальна мастацкага музея Сяргей Вечар:

Стала ўжо добрай традыцыяй у гэтыя майскія дзянёчкі ўзгадваць светлую памяць Валенція Ваньковіча – дзеяча той даўняй эпохі пачатку ХХ стагоддзя, якая спарадзіла безліч таленавітых, маладых, энергічных дзеячаў культуры, якія часам ахвяравалі сабой дзеля сваёй Айчыны, любілі свой родны край, апявалі яго і, безумоўна, да іх адносіцца і Валенцій Ваньковіч.

Сталічны музей Дом Ваньковічаў, дзе сабраныя экспанаты гарадскога побыту ХІХ стагоддзя, зрабіўся пляцоўкай для правядзення шматлікіх тэматычных імпрэз, звязаных з гэтай эпохай.

[Not a valid template]

Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя, Менск

Фота аўтара