У Менску ўзнагародзілі пераможцаў “Экслібрыса”
Валярына Кустава рыхтуе да выдання сваю чацвёртую кнігу паэзіі. Кніга практычна гатовая, як кажа паэтка, а перамога ў літаратурным конкурсе імя Рыгора Барадуліна «Экслібрыс» матывуе давесці справу да выдання:
– Зараз працую ўжо над чацвёртай кнігай. Больш за тое – яна гатова. І я спадзяюся, што гэты конкурс – касмічны штуршок, каб патлумачыць мне, што ўжо варта здаць гэту кнігу ў друк урэшце.
Як заўважае старшыня Саюзу беларускіх пісьменнікаў Барыс Пятровіч, вядомасць аўтараў, якія ўдзельнічалі ў конкурсе, не мела аніякага ўплыву на чальцоў журы, бо працы дасылаліся да іх ананімнымі:
– Нечакана было атрымаць такую вялікую колькасць тэкстаў. І для журы была вялікая праца. Працавалі яны з ананімнымі тэкстамі. І таму для нас нечаканасцю было таксама тое, што пераможцамі сталі хай і маладыя, але вядомыя літаратары, якія маюць свае кнігі.
Адзначым, што ў намінацыі «Паэтычны пераклад на беларускую мову» перамог Алесь Емяльянаў-Шыловіч.
Беларускае Радыё Рацыя, Менск
Фота tbm-mova.by