У Менску выступяць „TonqiXod” і .K



hR34OXRUjHIГурт „TonqiXod” завяршае сезон датэрмінова. Пераможцы мінулагодняга “Басовішча” прэзентуюць 7 красавіка новы міні-альбом. Распавядае франтмэн калектыва Уладзь Лянкевіч.

– Мы ў цэйтноце. Мы проста спрабуем паспець. Так склаліся некаторыя абставіны. І мы мусім паспець. Рыхтуем рэліз, будзе тры кампазіцыі. Сярод “заманух” магу сказаць, што там упершыню будзе выключна інструментальная кампазіцыя і яшчэ дзве песні. Гэты рэліз мы пішам днямі і начамі, не спім, прымушаем гукарэжысёраў зводзіць гэта.

Пару гурту „TonqiXod” падчас прэзентацыі складзе сёлетні ўдзельнік “Басовішча” – праект .K (Кропка кей) з Гародні. Абодва гурты сыграюць па паўнавартасным сэце. Імпрэза пройдзе 7 красавіка ў менскім клубе “Ілі”.

Стас Дэдэрка, Беларускае Радыё Рацыя, Менск

Фота vk.com/tonqixod