У Менску запрацаваў ”Рок-буфет”



У цэнтры Менску пачаў працу раз на тыдзень ва ўтульным прыватнай кавярні на дваццаць пасадачных месцаў “Рок-Буфет”.

На вечарыны гуртоў творцаў-пачаткоўцаў, паводле задумы арганізатараў, будуць дабрачынна запрашаць каманды, што яшчэ не маюць выхаду “на людзі” ды сродкаў на раскрутку.

Сярод гледачоў мяркуюцца быць фэны ды зацікаўленыя прадусары, журналісты.

Тым не менш, 16-га іпеня  ўвечары быў выступ – вядомага выканаўцы аўтарскай песні Алеся Камоцкага.

14imgo

Алесь Камоцкі

12imgo

Уладальнік кавярні Вадзім Дзянісаў

Кажа ўладальнік Вадзім Дзянісаў.

– Заўсёды была ідэя адчыніць клуб, дзе могуць выступаць музыкі-пачаткоўцы, моладзь павінна недзе вучыцца, губляць пачуццё страху на публіцы. Тут атмасфера рок-кватэрніка. Прыходзяць музыкі, граюць для сваіх. Тут можна выпіць кавы, піва, паесці, паслухаць музыку. 

11imgo

“Рок-буфет” запрашае наведвальнікаў на творчыя чацвяргі а 19 па адрасе: вуліца генерала Бяды,2. Уваход вольны.

 Віталь Сямашка, Беларускае Радыё Рацыя