У Менску завершыўся «Месяц польскай літаратуры»



“Чорнае дрэва, або Афрыканская ліхаманка”. Прэзентацыя беларускага перакладу кнігі ўраджэнца міжваеннага Пінска, сусветна вядомага аўтара рэпартажу Рышарда Капусцінскага адбылася ў менскай галерэі TUT.BY. Распавядае вядучы імпрэзы, старшыня Беларускага ПЭН Цэнтра Андрэй Хадановіч.

Мы ўрачыста заканчвалі “Месяц польскай літаратуры” на ўдарнай ноце разам з польскай госцяй – знакамітай журналісткай, рэдактаркай Бажэнай Дудко і перакладчыкам польскай літаратуры, які прыехаў да нас з Пінска Яўгенам Салейчуком. А аб’яднала нас імя знакамітага аўтара польскіх рэпартажаў, паэта рэпартажу Рышарда Капусцінскага, чыя кніжка “Чорнае дрэва, або Афрыканская ліхаманка” пераствораная Яўгенам па-беларуску.

Месяц польскай літаратуры ў Менску, які доўжыўся цягам лістапада, праводзіўся з ініцыятывы “Польскага інстытута ў Менску”. Усяго прайшло пяць імпрэз – чатыры ў сталіцы Беларусі і адна ў Берасці.

Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя, Менск