У Менску завіравала кніжная выстава-кірмаш
У сталіцы распачалася штогадовая XXVI Менская міжнародная кніжная выстава-кірмаш, якую апошнія гады праводзяць у лютым.
Гаворыць прыватны выдавец Андрэй Янушкевіч:
– Калі ў заходніх краінах выставы маюць перадусім камерцыйны характар, а ўжо потым прадстаўнічы. Там валадараць кнігі, выдаўцы і аўтары, то ў нашай выставы застаўся гэты падыход, калі мы лічым прадстаўніцтвы іншых краін, ставім у гэтай плашчыні рэкорды. А мяне кожны год засмучае, што цікавыя, буйныя, крэатыўныя выдавецтвы з суседніх краін да нас не даязджаюць сваімі асобнымі стэндамі.
Сёлета ў міжнароднай кніжнай выставе бяруць удзел прадстаўнікі трыццаці пяці краін свету. Беларусь прадстаўленая, як дзяржаўнымі, так і прыватнымі выдавецтвамі.
Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя, Менск
Фота аўтара