У Менску з’явіўся помнік Яўстаху Тышкевічу
Манумент стаў часткай кампазіцыі „Залатое кальцо беларускай навукі”, якая, паводле задумы стваральнікаў, павінна сімвалізаваць увасабленне пераемнасці айчыннае навукі і культуры.

Яна складаецца з ратонды і скульптур — Францыска Скарыны, Казіміра Семяновіча, Сімяона Полацкага, а цяпер і Яўстаха Тышкевіча — і знаходзіцца на праспекце Незалежнасці побач з галоўным будынкам Акадэміі навук і Цэнтральнай навуковай бібліятэкай.
Дадам, што Яўстаха Тышкевіча лічаць адным з заснавальнікаў беларускай навуковай археалогіі.
