У Менску з’явяцца помнікі Манюшку і Дуніну-Марцінкевічу



Помнікі кампазітару Станіславу Манюшку і пісьменніку Вінцэнту Дуніну-Марцінкевічу паставяць у цэнтры Менска ў 2016 годзе.

marc_maniushka

Пра гэта паведаміў журналістам начальнік аддзела ўстаноў культуры і культурна-асветніцкай працы галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай працы, культуры і па справах моладзі Менгарвыканкама Сяргей Мядзведзеў, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

„Помнікі гэтым двум вядомым дзеячам культуры плануецца ўсталяваць на тэрыторыі Верхняга горада. Таксама ў бягучым годзе завершыцца праца па стварэнні музейнай экспазіцыі „Менская конка” побач з гарадской ратушай”, – сказаў Сяргей Мядзведзеў.

Фота з сайта euroradio.fm