У пакоі, дзе памёр Баторы, зробяць прыбіральню
Рэканструктары Старога замка ў Гародні плануюць зрабіць санвузел у пакоі, дзе памёр кароль Рэчы Паспалітай Стэфан Баторый.
З такім рашэннем не згодзен кандыдат гістарычных навук, спецыяліст па гісторыі абарончай архітэктуры Беларусі Мікола Волкаў:
– Адна з самых істотных памылак – гэта так званая спальня Баторыя. На яе месцы Уладзімір Бачкоў прапануе размясціць санвузел. Правільнае рашэнне, абгрунтаванае чыста лагістычна, але яны не вывучалі пісьмовыя крыніцы, яны не даследавалі гісторыю абставін смерці Баторыя, яны не спрабавалі вызначыць, дзе ён памёр. Такая магчымасць ёсць, яе ўжо зрабілі палякі, якія даследавалі і апублікавалі крыніцы, даследавалі першапачатковую планіроўку. Фактычна мы можам вызначыць пакой, дзе памёр Баторый.
Цалкам гутарку слухайце ў далучаным файле:
На думку гісторыка, адбудова Старога замка ў Гародні з сучасных пенаблокаў і селікатнай цэглы абніжае яго гістарычную каштоўнасць.
Беларускае Радыё Рацыя, Гародня