Павел Белавус: Symbal.by Fest наведалі каля 10 тысяч чалавек



Крама Symbal.by адзначыла 5-годдзе фэстам у цэнтры Менска. У прасторы „Пясочніца” выступілі вядомыя беларускія гурты.

Кіраўнік праекту Павел Белавус назваў прыкладную колькасць прысутных на канцэртах:

– Цяжка было прааналізаваць і зразумець колькі прыйдзе. Па нашых прыкладных падліках праз мерапрыемства прайшло прыкладна да 10 тысяч чалавек, бо мы звычайна гэтую статыстыку падбіваем некалькімі спосабамі. Першы і асноўны – гэта колькасць раздадзеных флаераў. Мы стараліся раздаваць тым, хто заходзіць, вось гэтыя флаеры са зніжкамі ад крамы. За некалькі гадзін мы раздалі больш за 4 тысячы флаераў, але з улікам, што кожны другі, кожны трэці атрымліваў гэты флаер.

З улікам таго, што многія прыйшлі на фэст парамі і сем’ямі, можна лічыць, што агулам фэст наведалі каля 10 тысяч чалавек, – дадаў Павел Белавус. На фестывалі ў гонар 5-годдзя Symbal.by выступілі :B:N, Akute, Navi і “Дзецюкі”.

Кастусь Багушэвіч, Беларускае Радыё Рацыя