У музеі Багдановіча звальняюць экскурсаводаў
У літаратурным музеі Максіма Багдановіча пасля новага года застанецца адзін экскурсавод з чатырох, якія працуюць цяпер. Астатніх звальняюць.

By_culture стала вядома, што пасля публікацыі артыкула Мукавозчыка ў СБ і з аналізу сацсетак супрацоўнікаў кіраўніцтва Музея гісторыі беларускай літаратуры (а менавіта яго філіялам з’яўляецца музей Багдановіча) вырашыла, што экскурсаводы, якія сталі ў выніку кандыдатамі на звальненне, — ідэалагічна няправільныя людзі.
— Не ўяўляю, як будзе музей працаваць, бо ў нас усяго адзін выходны для наведвальнікаў — панядзелак. Застаюцца два чалавекі ў фондах і загадчык, два наглядчыкі і касір-адміністратар. А наведвальнікі ўжо запісваюцца на студзень, — кажа адна з экскурсаводак, якую звальняюць.
Беларуская Рада культуры фіксуе выпадкі незаконнага звальнення дзеячаў культуры і адукацыі. Рада звяртае ўвагу таксама на выпадкі ціску, пагрозы даносу на працоўным месцы. Беларуская Рада заклікае: калі вы ці вашы блізкія сутыкнуліся з рэпрэсіямі — запоўніце анкету. Кожная гісторыя важная.
