У Музеі гісторыі беларускай літаратуры ўзгадалі паэтаў-маладнякоўцаў



«На хвалі часу. У плыні жыцця». У сталічным Музеі гісторыі беларускай літаратуры адбылася заключная сёлета лекцыя, прысвечаная паэтам-маладнякоўцам, чый поспех прыпаў на першую палову 1920-х гадоў.

Кажа даследчыца літаратуры Ганна Севярынец:

– Сярод маладых у 21 годзе не было ніводнага, хто адразу, з першых момантаў, з першых літараў не прыняў бы БССР. БССР была для іх першай дзяржавай. Сёння мы кажам пра тое, што першай беларускай дзяржавай, аднаўленнем беларускай дзяржаўнасці была БНР, але БНР для іх была чужым праектам. Гэта быў праект людзей старэйшых за іх, іншага сацыяльнага паходжання.

«На хвалі часу, у плыні жыцця» – сумесны доўгатэрміновы літаратурны праект Дзяржаўнага музея гісторыі беларускай літаратуры, Нацыянальнай бібліятэкі і рэдакцыі часопіса «Маладосць», прысвечаны 100-годдзю літаб’яднання «Маладняк».

Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя, Менск