У Музеі гісторыі Менска адкрылася выстава «Менск скульптурны»



Манументальныя скульптуры заўсёды складалі аблічча беларускай сталіцы. У Музеі гісторыі Менска да яго 950-годдзя адкрылася выстава «Мінск скульптурны».

Распавядае старшыня Саюза мастакоў Рыгор Сітніца:

— Нашы скульптары чым далей тым болей робяцца беларускімі ў плане свядомасці, бо шмат што ў гэтых праектах абазначае менавіта нашу старадаўнюю гісторыю. Гэта вельмі мяне цешыць, бо калі мы аглянёмся назад, на савецкі перыяд, дык панавала ваенная, партызанская тэматыка і яна займала ці не дзевяноста дзевяць адсоткаў усёй тэматыкі.

На выставе былі прадстаўленыя не толькі існуючыя помнікі і скульптуры, але і тыя праекты, якія прапанаваныя для ўсталявання ў Менску.

Поўны матэрыял слухайце ў далучаным гукавым файле:

Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя