У музеі Караткевіча адбыўся канцэрт памяці Рыгора Барадуліна
31 сакавіка ў музеі Уладзіміра Караткевіча ў Воршы адбыўся канцэрт, прысвечаны памяці паэта Рыгора Барадуліна.
Лідар гурта Vuraj, саліст Белдзяржфілармоніі Сяржук Доўгушаў прэзентаваў праграму народных песняў Вушаччыны.
Сяржук Доўгушаў кажа:
– Гэта народныя песні з Радзімы Барадуліна, якія спяваў сам паэт і яго маці. Музей Караткевіча для канцэрту абраны намі невыпадкова, бо Рыгор Барадулін быў сябрам Уладзіміра Караткевіча. У канцэрце браў ўдзел наш новы праект Harmonic Style.
[Not a valid template]
Першы канцэрт з гэтай праграмай адбыўся ў Менскй філармоніі.
Беларускае Радыё Рацыя
Фота Віктара Трацякова
