У музеі Максіма Багдановіча адзначылі дзень народзінаў паэта



“У краіне светлай, дзе я … нарадзіўся”. У сталічным музеі Максіма Багдановіча чарговы дзень народзінаў паэта адзначылі выставай сёлетніх паступленняў экспанатаў у музейныя фонды.

Распавядае загадчык музея Міхал Бараноўскі

– У Максіма Багдановіча ёсць такая думка: “Нашто каласы, калі няма васількоў?” Наша жыццё напоўненае нейкімі паўсядзённымі пытаннямі, і мы рэдка можам з іх вырвацца ў сферу паэтычную, падумаць пра ўзнёслыя рэчы. І гэта зразумела. Але цалкам адмаўляцца ад гэтага не выпадае, і такія асобы, як Максім Багдановіч, такія даты, як яго дзень народзінаў, дазваляюць нам хаця б на колькі хвілін вырвацца з гэтага кола.

Апроч агляду выставы апошніх музейных паступленняў наведвальнікі пазнаёміліся з пастаяннай экспазіцыяй, паслухалі песні на словы Багдановіча ў выкананні Пятра Клюева і ўсклалі кветкі да помніка паэту.

Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя, Менск