У Музеі Максіма Багдановіча ўзнагародзілі лаўрэатаў конкурсу “Мая Дудка”



“Шмат што выказана мацней і паэтычней, чым мы маглі ў наш час”. У Літаратурным Музеі Максіма Багдановіча адбылося ўшанаванне лаўрэатаў конкурсу “Мая Дудка”. Творчы конкурс для моладзі быў прысвечаны 125-годдзю выхаду ў свет першага беларускамоўнага паэтычнага зборніка “Дудка Беларуская”. Журы конкурсу вызначыла пераможцаў за відэаролік, спеў альбо эсэ, прысвечаныя легендарнаму зборніку.

ay6oqo-vqow

“Я перажыў найбольшае ўзрушанне за апошнія 10 гадоў,” – гаворыць старшыня конкурсу Язэп Янушкевіч.

– Пабачыў, што творчасць – яна праўдзівая, і калі слова, і няма розніцы, напісанае яно год таму, дзесяць, пяць, сто пяцьдзясят, на роднай мове, у родных душах, на роднай зямлі адгукнецца. І паверце мне, што там былі творы вартыя ХХІ стагоддзя.

“Прыемна бачыць, як паэтычнае слова, прамоўленае ў ХІХ стагоддзі, адгукаецца і цяпер,” – дадаў даследчык Язэп Янушкевіч. Удзел у “Маёй Дудцы” ўзялі некалькі сотняў навучэнцаў і студэнтаў з усёй краіны. Лаўрэаты конкурсу атрымалі кнігі, музычныя дыскі, а таксама сэртыфікат на вандроўку па мясцінах Францішка Багушэвіча. Да юбілейных урачыстасцяў у Музеі Максіма Багдановіча будзе дзейнічаць адмысловая выстава, прысвечаная Францішку Багушэвічу.

[Not a valid template]

Алесь Вайтовіч, Беларускае Радыё Рацыя, Менск