У музеі-сядзібе Агінскага пройдзе свята «Вяртанне «Паўночных Афін»



У сценах музея-сядзібы ў суботу, 25 верасня, пройдзе свята да дня нараджэння Міхаіла Клеафаса Агінскага пад назвай «Вяртанне «Паўночных Афін». Мерапрыемства пачнецца а 15.00. 

Згодна заяўленай праграме, госці мерапрыемства змогуць паслухаць розныя літаратурна-музычныя кампазіцыі. Канцэрт дасць струнны ансамбль «Амелія» з Маладзечна. Арганізатары паведамляюць, што колькасць уваходных квіткоў абмежавана, а адзін будзе каштаваць 10 рублёў. 

Дарэчы, правядзенне баляў з навучаннем адмысловаму цырыманіялу, танцам XIX стагоддзя, «мове веера», салонным гульням рэканструктарскіх баляў XIX стагоддзя — гэта далёка не ўсе ўрачыстасці, якія праводзяцца ў сценах музея-сядзібы Агінскага. Сачыце за афішамі.

zviazda.by