У Музеі Вольнай Беларусі адкрылася выстава „Сукенкi за свабоду”



У Варшаве ў Музеі Вольнай Беларусі адкрылася выстава Ганны Каран „Сукенкi за свабоду”.

Obrazek posiada pusty atrybut alt; plik o nazwie PXL_20231020_1718599482-1024x768.jpg

„У экспазіцыі – вопратка ад жанчын розных прафесій, якія змагаліся за любоў і волю”, – зазначыла аўтарка:

– Мне хацелася, каб у гэтым праекце ўдзельнічалі жанчыны з розных сацыяльных слаёў. Тут прадстаўлены сукенкі ад педагогаў, медыкаў, спартоўцаў, палітыкаў. Не важна кім вы з’яўляецеся, жаночае сэрца здольнае аберагчы. Калі творыцца несправядлівасць, то жанчына ўстане на абарону свайго дзіцяці, мужа, брата, сябра і сваёй краіны.

Выстава „Сукенкi за свабоду” працягнецца да 11 лістапада.

Таксама трапіць на імпрэзу можна віртуальна.

Беларускае Радыё Рацыя