У музей Полацка перадалі «Кнігу магістрата месца Полацка 1676 года»
У той час пісарам Полацкага магістрата быў малодшы брат Сымона Полацкага Лукаш Сітняновіч-Пятроўскі, перадае БелТА са спасылкай на сайт музея-запаведніка.
У Нацыянальны Полацкі гісторыка-культурны музей-запаведнік калектыў аўтараў перадаў асобнік археаграфічнай выдання «Кніга магістрата месца Полацка 1676 года» (у арыгінале на польскай «Księga magistratu miasta Połocka z 1676 roku»).
700-старонкавая праца, падрыхтаваная гісторыкамі Максімам Макаравым, Дзянісам Лісейчыковым і Андрэем Латушкіным пад кіраўніцтвам прафесара Томаша Кемпы, выйшла ў выдавецтве Універсітэта Мікалая Каперніка (Торунь) у пачатку 2021 года. Па словах аўтараў, кніга адна з самых цікавых і інфарматыўных з усёй дакументальнай спадчыны Полацкага магістрата. Яна ўключае шмат эмацыйна афарбаваных дакументаў і адлюстроўвае розныя грані жыцця Полацка пасля вайны 1654-1667 гадоў.
Фота: polock.info